BE RU EN

У Аўстраліі выявілі 720 літраў наркотыкаў ва ўстаўках для станікаў

  • 15.02.2016, 16:37

Паліцыя ў Сіднэі выявіла ў гелевых устаўках для станікаў метамфетамін на суму больш як 700 млн даляраў.

Са слоў аўстралійскіх уладаў, блізу 720 літраў наркотыку ў вадкім выглядзе было адпраўлена з Ганконга, паведамляе BBC.

Тром жыхарам Ганконга і кітайцу, якіх падазраюць у дачыненні да перапраўкі метамфетаміну, цяпер пагражае пажыццёвае зняволенне.

Міністр юстыцыі Майкл Кінэн заявіў, што гэта адная з найбуйнейшых паставак наркотыкаў у гісторыі краіны.

Паводле ягоных слоў, злачынныя групоўкі спадзяваліся атрымаць выгаду, дзякуючы аўстралійскаму "выгаднаму рынку лёду" ( "лёд" - так на слэнгу называюць метамфетамін у Аўстраліі).

З вадкасці, канфіскаванай у Сіднэі, можна было атрымаць амаль 500 кг высакаякаснага наркотыку.

Апошнія навіны