BE RU EN

У Горадні 100 прадпрымальнікаў выйшлі ў цэнтр горада

  • 15.02.2016, 14:03

На плошчы імя Леніна гарадзенскія ІП патрабуюць перамоваў са старшынём гарвыканкама.

Свой выхад на цэнтральную плошчу яны тлумачаць жаданнем паказаць уладам, што прадпрымальнікі ёсць і яны патрабуюць развязання праблемы, звязанай з указам №222.

Да прадпрымальнікаў выйшаў старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой. Ён запрасіў усіх прайсці ў залу, але прадпрымальнікі адмовіліся. Людзі скандуюць: «Мы хочам працаваць!» і «Працу!». Прадпрымальнікі выказваюць абурэнне, але ісці ў памяшканне адмаўляюцца, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што больш за тысячу прадпрымальнікаў Беларусі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Апошнія навіны