BE RU EN

820 беларусаў добраахвотна прызналі сябе «дармаедамі»

  • 14.02.2016, 20:21

«Дармаедам» прад'явілі да аплаты 2,5 мільярда рублёў.

На сёння 820 грамадзян добраахвотна далі абвесткі пра тое, што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў ў 2015 годзе, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міхаіл Расолька, піша TUT.BY.

Дарэчы, паводле звестак на 1 студзеня 2016 года, свядомых дармаедаў было амаль у два разы менш - 420 чалавек.

Як расказаў Міхаіл Расолька, ужо распрацаванае праграмнае забеспячэнне, якое дапаможа сфармаваць базу плацельшчыкаў збору. І таму да 1 кастрычніка тыя, хто не ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржвыдаткаў і ў гэтым сам не прызнаўся, атрымаюць абвесткі аб выплаце збору.

Але ў любой працы могуць быць памылкі.

«Калі грамадзянін, атрымаўшы абвестку па памылцы, падасць дакументы, паводле якіх ён, згодна з указам прэзідэнта, удзельнічаў у фінансаванні дзяржвыдаткаў, то, вядома, такая абвестка будзе скасаваная», - папярэдзіў прадстаўнік МПЗ.

Апошнія навіны