BE RU EN

Відавочцы аварыі ў Рэчыцы: Кіроўца вылецеў з салона і прабіў плот

  • 14.02.2016, 17:16

Уночы ў Рэчыцы адбылася вусцішная аварыя, падрабязнасці якой ДАІ пакуль не паведамляе.

Форумнікі Оnliner.by пішуць аб вусцішнай начной аварыі ў Рэчыцы. Кіроўца Audi рухаўся вуліцай Чапаева і не прапусціў Volvo, які рухаўся галоўнай вуліцай Леніна з боку пераезду. Кіроўца Audi вылецеў з салона, прабіўшы плот, і атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

- Прыкладна 2:30. Удар і скрыгат быў такі, што прачнулася ўся сям'я. Скрыжаванне было не асветленае, святлафоры не дзейнічалі. У Audi былі два чалавекі - здаецца, бацька і дачка. Бацька загінуў, - піша карыстальнік golosvseti.

Ва УДАІ Гомельскай вобласці пакуль не паведамляюць драбніц ДТЗ.

Апошнія навіны