BE RU EN

Мінэканомікі Расеі рыхтуецца да нафты $25 за барэль

  • 14.02.2016, 16:59

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў прызнаў, што такі сцэнар будзе «стрэсавым» для ягонай краіны.

Аляксей Улюкаеў назваў цяперашні кошт нафты «экстрэмальна нізкімі» і заявіў, што больш рэалістычны сцэнар, які распрацавала ягонае міністэрства, улічвае сярэдні кошт нафты ў 2016 годзе на ўзроўні $40 за барэль.

«Мы маем стрэсавы сцэнар на 25 даляраў за барэль. Мы мяркуем, што мы павінны быць гатовыя да кароткачасовых выпрабаванняў такога кшталту, але мы не мяркуем, што на працягу года ў сярэднім будзе трымацца такі кошт», - заявіў ён у эфіры «Першага канала», паведамляе РБК.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што кіраўнік «Роснефть» Ігар Сечын дапусціў падзенне кошту нафты да $10.

Апошнія навіны