BE RU EN

У Гомелі ўпершыню прайшло шоў са святлодыёднымі і піксэльнымі строямі

  • 14.02.2016, 16:48

Напярэдадні Дня закаханых у Гомельскім гарадскім цэнтры культуры прайшоў першы ў Беларусі фэст святла «Gomel Light Fest-2016» ( «GoLF»).

На імпрэзе, якая нагадвала нечым касмічную светлавую рэчаіснасць, з'ехаліся спецыялісты з Беларусі і замежжа.

Падчас фэсту паказалі светлавое, нэонавае і танцавальныя шоў з выкарыстаннем новых тэхналогій у галіне святлодыёдных і піксэльных строяў. На працягу 2-дзённай праграмы «GoLF-2016» госці наведалі 18 шоў-праектаў, пазнаёміліся з такім вось незвычайным тыпам выяўленчага мастацтва як святлапіс, паўдзельнічалі ў майстар-класах жанглявання і маніпуляцый з рознымі тыпамі рэквізіту, паведамляе «Белсат».

Нягледзячы на тое, што такая імпрэза праводзілася ў нашай краіне ўпершыню, арганізатары прафесійна падышлі да правядзення фэсту.

Апошнія навіны