BE RU EN

Тайсан Фьюры: Вы не паверыце, з кім я буду біцца

  • 14.02.2016, 13:19

Брытанскі баксёр Тайсан Фьюры паведаміў аб тым, што ў найбліжэйшы час падпіша кантракт аб паядынку. Пры гэтым Фьюры не паведаміў, хто будзе яго спаборнікам.

«Маштабныя навіны будуць у хуткім часе. Давялося паехаць у Лондан для тэрміновай сустрэчы з нагоды вялікага бою. Усе абвесцім вельмі хутка. Вы не паверыце, з кім я буду біцца!», - напісаў Фьюры на сваёй twitter-старонцы, паведамляе bigmir.net.

Невядома, ці ідзе гаворка аб бою-рэваншы з Уладзімірам Клічко, які перанесены на пазнейшы тэрмін ці ж брытанец выйдзе на рынг супраць іншага апанента.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што Тайсана Фьюры пазбавілі адабранага у баі з Клічко чэмпіёнскага тытула.

Апошнія навіны