BE RU EN

У Баранавічах вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

  • 13.02.2016, 21:39

У рамках марафону «Люблю Беларусь» у Баранавічах 13 лютага ля чыгуначнага і аўтавакзала быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Актывісты «Маладога Фронту» выбралі месца і час, калі гэта можа ўбачыць як мага больш людзей, паведамляе «Радыё Свабода».

- Акрамя вакзалаў, - кажа адзін з удзельнікаў, - Там ёсць яшчэ кірмаш «Палескі». А вывешвалі сцяг мы бліжэй да 11:00.

Марафон «Люблю Беларусь» закончыцца заўтра ў Менску віншаваннем выбітных беларускіх дзеячаў культуры.

Апошнія навіны