BE RU EN

У Маскве эвакуююць тры вялікія гандлёвыя цэнтры

  • 13.02.2016, 19:19

Эвакуацыя звязаная з пагрозамі выбухаў.

У Маскве эвакуявалі наведвальнікаў трох вялікіх гандлёвых цэнтраў - "Афімол-сіці", "Атрыюм" і "Белая дача" на МКАД, паведамілі расейскай службе BBC у гарадской управе МНС.

Усіх наведнікаў папрасілі пакінуць будынкі ГЦ. Гаворка ідзе аб некалькіх тысячах чалавек.

Расейскія агенцтвы паведамляюць, што эвакуацыя звязаная з пагрозамі выбухаў. Ва ўправе МУС Масквы FSBBC адмовіліся спраўдзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю.

Як паведамляюць, ля ўваходу ў эвакуяваныя будынкі дзяжураць пажарныя аўтамабілі і карэты "хуткай дапамогі".

Апошнія навіны