BE RU EN

Кандрусевіч: Сустрэча ў Гаване наблізіла візіт Папы Рымскага ў Беларусь

  • 13.02.2016, 14:02

Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў сустрэчу Папы Рымскага з кіраўніком РПЦ.

Стасункі каталікоў і праваслаўных у нашай краіне заўсёды былі добрымі, а цяпер, пасля гэтай гістарычнай сустрэчы, будуць развівацца яшчэ больш дынамічна, мяркуе ён.

«Я ўпэўнены ў гэтым, таму што і каталікі, і праваслаўныя павінны браць прыклад з двух пантыфікаў», - цытуе Кадрусевіча БелТА.

Са слоў Тадэвуша Кандрусевіча, сустрэча ў Гаване наблізіла магчымы візіт Папы Рымскага ў Беларусь. Арцыбіскуп мяркуе, што «перашкод ужо стала меней, і сам клімат змяніўся пасля гэтай сустрэчы».

Апошнія навіны