BE RU EN

Прычына масавага атручвання дзяцей у Раціцкай школе да гэтага часу невядомая

  • 13.02.2016, 13:58

Першыя вынікі экспэртыз паводле здарэння ў Раціцкай школе абяцаюць апублікаваць у максімальна кароткія тэрміны.

Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі Ягор Лівай.

"Цяпер праводзяцца судова-хімічныя даследаванні на спектр атрутных рэчываў, у тым ліку соляў цяжкіх металаў. Мы пачалі працу адразу пасля атрымання адпаведных матэрыялаў ад следчых органаў напярэдадні позна вечарам. Першыя вынікі будуць вядомыя ў максімальна кароткія тэрміны", - сказаў спецыяліст.

Як паведамлялася, днямі больш за 40 навучэнцаў Раціцкай сярэдняй школы былі шпіталізаваныя з папярэднім дыягназам "атручэнне нявызначанай этыялогіі". Большасць дзяцей выпісаныя з бальніцы, тыя, што засталіся вернуцца дадому на працягу найбліжэйшых дзён. Здароўю вучняў нічога не пагражае, іх стан здавальняючы.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле факту службовай халатнасці ў школе.

Апошнія навіны