BE RU EN

З Беларусі ў Расею везлі бэльгійскія грушы пад выглядам парэчак

  • 13.02.2016, 13:40

Рассельгаснагляд спыніў увоз праз Беларусь больш за 20 тон груш з Бэльгіі пад выглядам парэчкі.

Як паведамляе служба, у Наўгародскай вобласці быў затрыманы вялікагрузны аўтамабіль, які перавозіў з Беларусі ў Расею груз, задэклараваны як замарожаная парэчка.

Аднак пры даглядзе было выяўлена 20,25 тоны груш з маркіроўкай, якая сведчыць аб іх бэльгійскім паходжанні.

Цяпер груз знаходзіцца на штрафной стаянцы. Далей ён будзе знішчаны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта РФ ад 29 ліпеня 2015 года "Аб асобных спецыяльных эканамічных захадах, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі".

Апошнія навіны