BE RU EN

У Менску з інтэрната БДУ эвакуявалі больш за 760 чалавек

  • 13.02.2016, 10:18

Больш за 760 чалавек эвакуявалі вечарам 12 лютага з інтэрната БДУ на Чурлёніса, 7 у Менску.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

Інфармацыя аб узгаранні паступіла ва ўстанову а 23:08. Спрацавала аўтаматычная сігналізацыя - на 12-м паверсе адбыўся пажар у смеццеправодзе. Пасля прыбыцця ратавальнікаў з будынка вывелі 762 чалавекі.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Апошнія навіны