BE RU EN

У Магілёве вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

  • 12.02.2016, 21:32

12 лютага ў Магілёве актывісты «Маладога фронту» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

- Мы ўсё ж зрабілі задуманае, - распавёў адзін з удзельнікаў акцыі. - Гэтым разам мы самі ўсё рабілі як разведчыкі.

Сцяг быў вывешаны на вуліцы Каралёва, на мосце над праезнай часткай.

- Гэта адбылося ў першай палове дня, - сказаў каардынатар акцыі Яўген Васьковіч, - Калі там шмат аўтамабіляў і мінакоў. Бел-чырвона-белы марафон хутка закончыцца. «Люблю Беларусь» - акцыя, якая выратуе краіну!

Са слоў арганізатараў з «Маладога фронту», марафон «Люблю Беларусь» доўжыцца. Ён ужо наведаў 8 месцаў.

Апошнія навіны