BE RU EN

Парашэнка і Байдэн дамовіліся далей ціснуць на Расею

  • 12.02.2016, 19:13

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозафам Байдэнам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага прэзідэнта.

Пятро Парашэнка і Джозаф Байдэн скаардынавалі пазіцыі аб далейшым ціску на Расею для выканання ёю Менскіх дамоўленасцяў.

Суразмоўцы таксама падкрэслілі важнасць хутчэйшага прыняцця ўкраінскім Парламентам антыкарупцыйных законаў, якія будуць спрыяць правядзенню рэформаў і развіццю супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам, і ўвядзенню бязвізавага рэжыму.

Апошнія навіны