BE RU EN

У Віцебску эксгібіцыяніст напаў на супрацоўніцу АМАПу

  • 12.02.2016, 12:17

Ахвота пазнаёміцца з дзяўчатамі вылілася ў судовы прысуд.

Вечарам выхаднога дня 44-гадовы хуліган спрабаваў пазнаёміцца з дзвюма дзяўчатамі і паўстаў перад імі без нагавіц. Але высветлілася, што адная з іх служыць у АМАПе. Калі мужчына стаў уцякаць, дзяўчына наважыла дагнаць яго.

На дапамогу прыйшлі мінакі, якія збілі мужчыну з ног, паведамляе БелТА.

Супрацоўніца міліцыі затрымала зламысніка, а затым перадала яго калегам. За хуліганства яго прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі.

Апошнія навіны