BE RU EN

Зніклы 30 гадоў таму канадзец успомніў, хто ён, і вярнуўся дадому

  • 12.02.2016, 11:04

30 гадоў таму Эдгар Латуліп з Антарыа сеў на аўтобус, а тое, што адбывалася з ім далей, цалкам сцерлася з яго памяці.

Эдгару Латуліпу быў усяго 21 год, калі ён знік з дома для інвалідаў у правінцыі Антарыа (у Латуліпа - адставанне ў развіцці, яго свядомасць параўнальная са свядомасцю 12-гадовага дзіцяці), паведамляе Расейская служба ВВС.

Ён сеў на аўтобус, а тое, што адбывалася з ім далей, цалкам сцерлася з яго памяці, мяркуе канадская паліцыя.

Цягам мінулых 30 гадоў Латуліп жыў у раёне Ніагара пад рознымі імёнамі.

Але памяць да яго ўсё-такі вярнулася, і ён успомніў сваё сапраўднае прозвішча, тэст ДНК пацвердзіў яго асобу.

Апошнія навіны