BE RU EN

NATO дапаможа ЕЗ з нелегальнымі мігрантамі

  • 11.02.2016, 20:48

Альянс далучыцца да аперацыі барацьбы з кантрабандыстамі ў Эгейскім моры.

NATO далучыцца да аперацыі барацьбы з кантрабандыстамі ў Эгейскім моры, якія нелегальна перапраўляюць мігрантаў з Турцыі ў Грэцыю. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Енс Столтэнбэрг, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на AFP.

"Гаворка ідзе не пра тое, каб спыніць і адправіць назад (чаўны ўцекачоў)... NATO будзе спрыяць у назіранні, якое дапаможа змагацца з гандлем людзьмі і злачыннымі сеткамі", - дадаў ён.

Паводле ягоных слоў, тры вайсковыя караблі пад нямецкім камандаваннем будуць праводзіць разведку і назіранне, каб дапамагчы пакласці канец сур'ёзнаму крызісу з плынню мігрантаў.

Ён дадаў, што караблі NATO "ўжо пачынаюць рухацца".

"Гаворка ідзе аб дапамозе Грэцыі, Турцыі і Еўрапейскаму Звязу са спыненнем плыні мігрантаў і ўцекачоў", - сказаў Столтэнбэрг, назваўшы гэтую сітуацыю "чалавечай трагедыяй".

Столтэнбэрг таксама дадаў, што NATO актывізуе разведку і назіранне на турэцка-сірыйскай мяжы.

Напярэдадні Нямеччына, Турцыя і Грэцыя звярнуліся да NATO з просьбай патруляваць Эгейскае мора.

Апошнія навіны