BE RU EN

Каталікі Гарадзеншчыны спадзяюцца на прыезд Папы Францішка ў Беларусь

  • 11.02.2016, 19:31

Вернікі Прынямоння ўскладаюць вялікія надзеі на сустрэчу кіраўнікоў Каталіцкага Касцёла і Расейскай Праваслаўнай Царквы.

Каталікі Гарадзеншчыны спадзяюцца, што сустрэча Папы Рымскага Францішка і кіраўніка РПЦ Кірыла, якая адбудзецца 12 лютага ў Гаване, паспрыяе першаму візіту кіраўніка Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусь, паведамляе «Радыё Рацыя».

На гістарычнай сустрэчы кіраўнікоў дзвюх хрысціянскіх канфесій павінен адбыцца шырокі дыялог, накіраваны на дасягненне адзінства хрысціянскага свету. Як адзначае біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, вернікі Прынямоння ўскладаюць вялікія надзеі на сустрэчу кіраўнікоў двух самых уплывовых хрысціянскіх храмаў:

- Сустрэча Патрыярха Кірыла і Папы Францішка паспрыяе, каб мы тут на месцы былі больш адкрытымі, і каб больш збліжаліся гэтыя Цэрквы да адзінства. І таму мяркуем і молімся, спадзяемся, што наш народ, нашыя вернікі-каталікі дачакаюцца гэтага візіту на нашую беларускую зямлю.

Дагэтуль шматразовыя спробы арганізацыі візіту Папы Рымскага ў Беларусь зазнавалі фіяска як з палітычных матываў, так і з прычыны непрыязнага стаўлення з боку расейскай праваслаўнай царквы.

Апошнія навіны