BE RU EN

Лукашэнку ўзнагародзілі нагрудным знакам Следчага камітэта

  • 11.02.2016, 18:44

Нагрудны знак «За заслугі» уручыў Лукашэнку старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Узнагароджанне адбылося сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта, у якім Аляксандр Лукашэнка браў удзел, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Нагрудны знак адрознення Следчага камітэта быў зацверджаны ягоным жа ўказам №262 ад 11 чэрвеня 2012 года.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што Лукашэнку ўручылі сертыфікат «Ганаровы уздень Дагестана».

Апошнія навіны