BE RU EN

Менская новабудоўля ледзь не выбухнула падчас пажару

  • 11.02.2016, 17:35

Ратавальнікі паспелі вынесці газавы балон з палаючага будынка.

Менскія ратавальнікі прадухілілі выбух падчас пажару ў новабудоўлі, вынеслі газавы балон з будынка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС.

Сёння блізу 10.45 на лінію 101 паступіла паведамленне аб загаранні ў склепе 24-павярховай новабудоўлі на скрыжаванні вуліц Ф. Скарыны і К. Тураўскага. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што ў памяшканні загарэліся поліпрапіленавыя вырабы - сантэхнічныя трубы. Пажар быў ліквідаваны цягам паўгадзіны. Пацярпелых няма, эвакуацыя яшчэ не праводзiлася. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны