BE RU EN

NATO і ЕЗ зоймуцца супольнай кіберабаронай

  • 11.02.2016, 10:43

Альянс і Еўразвяз сутыкнуліся з агульнымі выклікамі перад ростам пагрозы кібератак.

NATO і ЕЗ падпісалі пагадненне аб узмацненні супрацоўніцтва ў кіберабароны, паведамляецца на сайце арганізацыі ў сераду, 10 лютага.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг паведаміў 10 лютага, што дзве створаныя каманды, якія будуць дзейнічаць у надзвычайных варунках, «будуць мець структураваную аснову для абмену інфармацыяй і досведам для процідзеяння гібрыднай пагрозе», піша сайт .

У заяве NATO гаворыцца, што альянс і Еўразвяз сутыкнуліся з агульнымі выклікамі перад ростам пагрозы кібератак. У Еўразвязе заявілі, што падпісаная дамова дапаможа прадухіляць, выяўляць і рэагаваць на кібератакі.

Пасля расейскай анэксіі Крыма ў 2014 годзе NATO ўзмацняе кааперацыю ў розных абаронных галінах. У арганізацыі існуе комплекс захадаў для прадухілення кібертэрарызму.

Як паведамляе выданне The Wall Street Journal, NATO вядзе распрацоўку стратэгіі паводзін у гібрыдных войнах. У сваю чаргу Масква ўжо даўно ўспрымае дзейнасць NATO на яе межах як пагрозу для сваёй бяспекі.

Апошнія навіны