BE RU EN

У Лідскім раёне крыгаход разбурыў мост праз Нёман

  • 11.02.2016, 10:30

Крыгаход сур'ёзна пашкодзіў драўляны мост праз раку Нёман у Лідскім раёне Гарадзенскай вобласці.

Паведамленне аб тым, што ў выніку ўздзеяння лёду і патоку вады атрымаў пашкоджанне мост у вёсцы Мацевічы паступіла лідскім выратавальнікам увечары 10 лютага. Шырыня ракі ў гэтым месцы складае блізу 60 метраў.

Як паведамілі charer97.org у МНС, крыгаходам разбурана блізу 40 метраў моста. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, на жыццядзейнасці найбліжэйшых населеных пунктаў гэта істотна не адбілася.

Драўляны мост даўжынёй 72 і шырынёй 4,2 метра быў пабудаваны тры гады таму. Ён выкарыстоўваўся ў летні час для руху сельскагаспадарчай тэхнікі і дастаўкі газавых балонаў жыхарам вёскі Карытніца.

Апошнія навіны