BE RU EN

Андрэй Макарэвіч: Потым зноў будуць хлусіць, што ніхто не купляе білеты

  • 11.02.2016, 10:22

Лідар «Машины времени» Андрэй Макарэвіч абвінаваціў паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ Ігара Халманскіх у зрыве свайго канцэрта ў Екацярынбургу.

Пра гэта музыка піша ў Фэйсбуку.

Са слоў Макарэвіча, Халманскіх трэцім разам «спрабуе сарваць канцэрт «Машины времени», даючы загад у вуснай форме».

«Потым зноў будуць хлусіць, што ніхто не купляе білеты. Проста хачу каб пра гэта ведалі», - дадаў музыка.

Выступ павінен быў адбыцца 26 лютага. «Канцэрт сапраўды скасаваны. Прычыны скасавання нам невядомыя. Мы толькі даем пляцоўку для канцэрта», - заявілі ў прэс-службе канцэртнай залі «Тэлеклуб», дзе павінен быў адбыцца выступ Макарэвіча.

Апошнія навіны