BE RU EN

У Берасцейскім гарнізоне распачатая крымінальная справа за «дзедаўшчыну»

  • 11.02.2016, 10:12

Гісторыя з уцёкамі двух навабранцаў атрымала працяг.

Двое жаўнераў адной з вайсковых частак Берасцейскага гарнізона пасля атрымання спагнанняў за дапушчаныя імі парушэнні вайсковай дысцыпліны самавольна пакінулі вайсковую частку а пасля былі затрыманыя, паведамілі charter97.org у прэс-службе Мінабароны Беларусі ў чацвер.

«Паводле гэтага факту камандзірам вайсковай часткі неадкладна была прызначаная праверка, якая праводзілася з 4 лютага 2016 года», - праінфармавалі ў вайсковай установе.

У выніку праверкі, паводле звестак Мінабароны, «камандзірам распачатая крымінальная справа паводле артыкула 443 «Парушэнне статутных правіл стасункаў паміж вайскоўцамі» ў дачыненні да іх калегі, які таксама праходзіць тэрміновую вайсковую службу, і які дапусціў супрацьпраўныя дзеянні».

«Бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і няўхільнасць пакарання непасрэдных вінаватых супрацьпраўных дзеянняў - важнейшы прынцып умацавання і падтрымання правапарадку ў беларускім войску», - падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Апошнія навіны