BE RU EN

Макаеў: Заклікаю ўсіх беларусаў падтрымаць ІП на Кастрычніцкай плошчы

  • 10.02.2016, 20:18

Прадпрымальнікі, не згодныя з скасаваннем «Перспектывай» мітынгу ў Менску, наважылі сабрацца 15 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху ў Менску Аляксандр Макаеў.

«Гэтая пастанова прынятая індывідуальнымі прадпрымальнікамі розных рэгіёнаў Беларусі - мы разам дасягнулі дамоўленасці наконт часу і месца. Таму ад імя прадпрымальнікаў заклікаю да нашай «цэхавай», карпарацыйнай салідарнасці, якая была ў нашых продкаў у Вялікім княстве Літоўскім, калі шмат местаў мела Магдэбурскае права і рамеснікі маглі салідарна бараніць свае прафесійныя і грамадзянскія правы. Гэты час надышоў цяпер і для ўсіх прадпрымальнікаў Беларусі. Мы маем законнае права на мірны пратэст у барацьбе за сваё права на працу.

Ад свайго імя як лідар прадпрымальніцкага руху вітаю і заклікаю падтрымаць наш пратэст усе грамадскія рухі, палітычныя партыі і ўсіх грамадзян краіны. Наш пратэст будзе моцны агульнай салідарнасцю ў барацьбе за права на працу і годнае жыццё для ўсіх грамадзян Беларусі», - заявіў Аляксандр Макаеў.

Макаеў адзначыў, што індывідуальныя прадпрымальнікі абураныя абразамі, якія выказаў на іхны адрас Аляксандр Лукашэнка ў часе сустрэчы з міністрам гандлю.

Апошнія навіны