BE RU EN

«Крумкачы» знайшлі сабе адразу дзве хатнія арэны

  • 10.02.2016, 19:13

"Крумкачы" ўклалі дамову з футбольным клубам "Мінск" аб арэндзе стадыёна для правядзення хатніх матчаў чэмпіянату Беларусі-2016.

Тэрмін пагаднення - адзін год, паведамляе "Прессбол".

Акрамя таго, пачаткоўцы вышэйшай лігі ўклалі такое ж пагадненне і з САК "Алімпійскі". На гэтым полі хатнія матчы будуць праводзіць дублёрскія і моладзевыя склады каманды.

Адзначым, што галоўная каманда "Крумкачоў" падчас сезона зможа пераехаць на САК, калі стадыён будзе адпавядаць усім патрабаванням ліцэнзавання.

Апошнія навіны