BE RU EN

Замежная дзяржзапазычанасць Беларусі - $12,4 мільярда

  • 10.02.2016, 18:53

Гэта 22,7% да валавога ўнутранага прадукту пры гранічным значэнні 25% да ВУП.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2016 года склала 12,4 млрд даляраў - гэта 22,7% да валавога ўнутранага прадукту пры гранічным значэнні 25% да ВУП, пішуць «Беларускія навіны».

На пачатак 2015 года гэтая прапорцыя была 16,6% да ВУП пры суме запазычанасці на той момант 12,2 млрд даляраў.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць Беларусі ў 2015 годзе вырасла ўдвая: з 48,4 трлн да 97,4 трлн. Пры гэтым стасунак унутранай запазычанасці да ВУП павялічыўся з 5,7% на пачатак года да 9,8% на яго канец пры гранічным значэнні 20%.

У 2016 годзе ліміт замежнай дзяржзапазычанасці Беларусі складзе 17 млрд даляраў. Гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранай дзяржаўнай запазычанасці ўстаноўлены на 2016 год 115 трлн.

Апошнія навіны