Маўрынью будзе атрымліваць у «Манчэстар Юнайтэд» 20 мільёнаў еўраў за сезон
- 10.02.2016, 18:13
Сталі вядомыя падрабязнасці магчымага кантракту Жазэ Маўрынью з «Манчэстар Юнайтэд».
Паводле звестак El Confidencial (пераклад - korrespondent.net), партугалец Жазэ Маўрынью будзе атрымліваць у Манчэстар Юнайтэд амаль 20 мільёнаў еўраў за сезон.
Як паведамляе крыніца, пагадненне паміж трэнерам і клубам пакуль не падпісанае, і цяпер агент спецыяліста Жоржэ Мендэш і каманда юрыстаў старанна вывучаюць усе пункты.
Аднак, бакі ўжо сышліся на тым, што кантракт будзе разлічаны да 2019 года.