BE RU EN

Смартфон Lenovo выбухнуў у руках у школьніка

  • 10.02.2016, 17:25

У Калінкавічах смартфон ледзь не стаў прычынай пажару.

Як паведамілі сайту charter97.org у Міністэрстве надзвычайных сітуацый, школьнік Вячаслаў пакінуў смартфон на зарадцы на ноч. На раніцу гаджэт не ўключыўся. Хлопчык паспрабаваў зняць з яго крышку, але ў гэты момант пачуўся выбух і тэлефон выпаў з ягоных рук.

Разам з бацькамі Вячаслаў патушыў узгаранне, пасля гэтага выклікалі ратавальнікаў. Батарэя смартфона прапаліла дыван, канапу і пасцельныя прыналежнасці.

Мяркуючы з маркіроўкі, гэта быў смартфон Lenovo A6000 з двума нумарамі. Невядома, ці выкарыстоўваў школьнік арыгінальную зарадную прыладу, як таго патрабуе вытворца.

Апошнія навіны