BE RU EN

Ананіч пра Алексіевіч: Мне падабаецца крыху іншая проза

  • 10.02.2016, 15:57

Міністру інфармацыі больш па душы «лірычныя і цёплыя» творы.

10 лютага ў Менску адкрылася XXIII міжнародная кніжная выстава. На адкрыцці выставы прысутнічала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. «Еўрарадыё» захацела пачуць ад чыноўніцы яе меркаванне аб нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч.

Як паведаміла Лілія Ананіч, з творамі гэтай беларускай пісьменніцы яна пазнаёмілася ў студэнцтве.

«Святлана Алексіевіч - гэта для мяне не адкрыццё, яе кнігі я чытала ў студэнцтве. Тэмы, звязаныя з Чарнобыльскай трагедыяй, з Афганістанам - гэта балючыя тэмы. У маёй памяці захаваўся эпізод, калі ў вёску, дзе я жыла, прывозілі цынкавую труну. І гэта накладвалася на тое, што потым чыталася. Сказаць, што я ў вельмі вялікім захапленні менавіта ад мастацкага слова, то не... Мне падабаецца крыху іншая проза. можа, больш лірычная, можа, больш цёплая. Але гэта тое, што я прымаю. У беларускай літаратуры гэта ёсць, і гэта добра», - сказала міністр.

Кнігі Святланы Алексіевіч на выставе прадэманстравала расейскае выдавецтва «Время». На стэндах дзяржаўных выдавецтваў не было згадкі пра кнігі нобелеўскай лаўрэаткі.

Апошнія навіны