BE RU EN

У Таджыкістане пройдзе рэферэндум аб бестэрміновым прэзідэнцтве

  • 10.02.2016, 15:19

Парламент краіны аднагалосна прагаласаваў за правядзенне рэферэндуму, які дазволіць прэзідэнту абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

Грамадзян папросяць выказаць стаўленне да зняцця абмежаванняў на колькасць тэрмінаў кіравання прэзідэнта. Згодна з дзейнай канстытуцыі, Эмамалі Рахмон, які ўзначальвае краіну з 1994 года, не можа балатавацца ў 2020 годзе, паведамляе расейская служба BBC.

Таксама папраўкі ўключаюць у сябе абмежаванне на дзейнасць апазіцыйных партый і зніжэнне мінімальнага ўзросту для кандыдатаў у прэзідэнты з 35 да 30 гадоў, што дасць магчымасць абірацца старэйшаму сыну Рахмона, калі бацька ўсё ж наважыцца ў 2020 годзе адысці ад спраў.

Чакаецца, што вынікі рэферэндуму будуць станоўчымі для ўлады.

Апошнія навіны