BE RU EN

На мяжы з Украінай арыштавалі 450 папугаяў

  • 10.02.2016, 14:29

Беларускія памежнікі канфіскавалі ў жыхара Баранавічаў амаль 450 папугаяў паблізу мяжы з Украінай.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта.

"На дарозе ў памежнай зоне Глушкевічы - Мілошавічы мазырскія памежнікі спынілі аўтамабіль Opel пад кіраваннем 38-гадовага жыхара Баранавічаў. У іншамарцы выявілі больш за 440 папугаяў-амадзінаў, хвалістых і іншых папугаяў", - распавялі ў памежным ведамстве.

Дакументаў на жывы тавар у кіроўцы не было. Як мяркуюць памежнікі, гэтыя птушкі патрапілі ў Беларусь незаконна. Паводле гэтага факту распачатая праверка.

Апошнія навіны