BE RU EN

Беларусы купілі амаль удвая больш валюты, чым прадалі

  • 10.02.2016, 11:18

У студзені на фоне рэзкага росту даляра грамадзяне запасаліся валютай.

Беларускія грамадзяне ў студзені купілі валюты больш, чым прадалі, паведамляе БелТА. Фізічныя асобы за студзень прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $440,71 млн., набылі - $630,12 млн.

Такім чынам, чыстая купля валюты фізічнымі асобамі ў студзені склала $189 млн. Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за студзень прадалі замежнай валюты на $1 мільярд 16,62 млн. у эквіваленце, набылі - $1 мільярд 214,81 млн. Чыстая купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі за першы месяц года склала $198 мільёнаў.

Апошнія навіны