BE RU EN

У Лунінецкім раёне пенсіянерку звязалі скотчам і пагражалі касой

  • 10.02.2016, 11:00

Самы старэйшы з банды вымагальнікаў - пенсіянер, самы малодшы - 1988 года нараджэння.

Сёння ў вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна а 05:40 участковым інспектарам міліцыі РАУС у сваім доме звязаным скотчам была выяўленая пенсіянерка. Жанчына патлумачыла, што сярод ночы невядомыя праніклі ў дом, збілі, пагражаючы касой, патрабавалі грошы, але, нічога не выкраўшы, схаваліся, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на МУС Беларусі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што злачынства ўчыніла пенсіянер, жыхар вёскі Гарліншчына Ашмянскага раёна, 1949 года нараджэння, а таксама жыхар Дзяржынска і двое жыхароў вёскі Вялікія Семюны Ашмянскага раёна. Усе яны затрыманыя.

Апошнія навіны