BE RU EN

Даляр абнавіў рэкорд і каштуе цяпер 22 069 рублёў

  • 10.02.2016, 10:23

Паводле вынікаў таргоў 10 лютага курс даляра ЗША вырас на 110 рублёў.

Сёння раніцай амерыканскі даляр зрабіў тое, што афіцыйна не паспеў учора, - умацаваўся за межамі 22 тысяч рублёў. Цягам таргоў ён знізіў тэмпы росту, але паводле вынікаў прадаецца за 22 069 беларускіх рублёў, сказана на сайце БВФБ.

Еўра ўшчыльную падабраўся да 25 тысяч, падаражэў на 281 рубель. Выніковы курс ад Нацбанка - 24 842 беларускія рублі.

Расейскі рубель падае - сёння ён каштуе 279,08 рублёў, што прыкладна на рубель менш, чым учора.

Апошнія навіны