Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру
- 10.02.2016, 10:08
Раніцай і ўдзень 10 лютага на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамляе Гідрамет.
У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Сіноптыкі прагназуюць сёння воблачнае надвор’е з праясненнямі. Пераважна на заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра максімальная ўдзень плюс 3-8°C, на паўднёвым захадзе да плюс 10-12°C.
У Менску магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер таксама парывісты, 15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная ўдзень плюс 5-7°C.