BE RU EN

Грузія вяртае бязвізавы рэжым з Іранам

  • 10.02.2016, 9:18

З 15 лютага іранцы атрымаюць права на бязвізавае знаходжанне ў Грузіі да 45 дзён.

Грузія абвясціла аб аднаўленні бязвізавага рэжыму для грамадзян Ірана. Намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Джалаганія ў панядзелак прыняў пасла Ірана, каб перадаць яму адпаведную ноту, паведамляе BBC.

З 15 лютага іранцы атрымаюць права на бязвізавае знаходжанне ў Грузіі да 45 дзён.

Пагадненне аб скасаванні візавага рэжыму паміж Грузіяй і Іранам, якое дазваляе грамадзянам абедзвюх краін знаходзіцца на тэрыторыі адна адной, было падпісанае ў лістападзе 2010 і ўвайшло ў дзеянне ў студзені 2011 года.

Аднак Грузія з першага ліпеня 2013 года прыпыніла дзеянне гэтага пагаднення. Тады гэту пастанову ў Тбілісі патлумачылі рэкамендацыямі міжнародных арганізацый.

Апошнія навіны