BE RU EN

Пад Масквой спынены завод праз радыеактыўную пагрозу

  • 1.02.2016, 21:22

Дзейнасць завода цяжкага машынабудавання ў Электрасталі прыпынілі на тры месяцы праз радыеактыўнае забруджванне навакольнага асяроддзя.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўправы Федэральнай службы судовых прыставаў (УФССП) Маскоўскай вобласці, піша korrespondent.net.

"Работнікамі электрастальскага гарадскога аддзела судовых прыставаў управы Федэральнай службы судовых прыставаў Маскоўскай вобласці на 90 дзён прыпыненая дзейнасць ААТ "Электрастальскі завод цяжкага машынабудавання" (ААТ "ЭЗЦМ"), - гаворыцца ў паведамленні.

Завод дапусціў парушэнне заканадаўства РФ у галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і нормаў радыяцыйнай бяспекі і не зрабіў захадаў для мінімізацыі радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя, што з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Матэрыялы адміністрацыйнай справы разгледзеў электрастальскі гарадскі суд, які прызнаў кіраўніцтва завода вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе прыпынення дзейнасці на 90 дзён, удакладнілі ў УФССП.

Прыставы часова спынілі дзейнасць паравой кацельні, парасілавога цэха, молатавага сэктара кавальска-прэсавага цэха, сэктара каляровага ліцця, рамонтна-інструментальнага сэктара і прылеглай да іх тэрыторыі цэнтральнай пляцоўкі завода.

Апошнія навіны