BE RU EN

Крызіс у будаўнічай галіне: рабочыя сядзяць без працы

  • 1.02.2016, 19:47

З розных беларускіх будаўнічых арганізацый паступаюць паведамленні аб прастоях.

У Баранавічах Будтрэст №22 ужо паўгода працуе на чатырохдзёнцы, пішуць рабочыя на форумах. У студзені чатырохдзёнка была падоўжана яшчэ на тры месяцы. Праз адсутнасць сродкаў на прадпрыемстве з'явіліся затрымкі з выплатай заробку, паведамляе praca-by.info.

Многія работнікі полацкага Будтрэста №22 пасля Новага года сядзяць «за свой кошт», паведамляецца ў групе «Полацк і Наваполацк» у сацсетцы «Вконтакте». Работнікі пішуць заявы «за свой кошт» на тыдзень, а потым перапісваюць яшчэ на тыдзень, бо новыя замовы не з'яўляюцца.

Незадаволеныя рабочыя Будтрэста №22 запісаліся на 17 лютага на прыём да намесніка старшыні Полацкага райвыканкама.

Апошнія навіны