BE RU EN

Ангела Мэркель: Санкцыі супраць Расеі будуць падоўжаныя

  • 1.02.2016, 19:13

ЕЗ давядзецца захаваць санкцыі супраць Расеі, бо пакуль няма поўнага выканання менскіх пагадненняў.

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Бэрліне, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Паводле ейных слоў, стораны працягнуць перамовы ў нармандскага фармаце для выканання раней узятых абавязанняў.

"Пятро Парашэнка чарговы раз давёў, што Украіна верная выкананню менскіх пагадненняў, і мы спадзяемся, што Украіна выканае ўсе свае абавязанні ў рамках гэтых пагадненняў", - сказала Ангела Мэркель.

У той жа час, з ейных слоў, поўнага выканання рэжыму спынення агню пакуль няма.

"Улічваючы, што менскія пагадненні не выкананыя, нам давядзецца надалей працягваць санкцыі супраць Расеі. Калі б менскія пагадненні былі цалкам выкананыя, то мы маглі б скасаваць санкцыі, але пакуль гэтага няма", - падкрэсліла канцлерка Нямеччыны.

Са слоў канцлеркі, Бэрлін і Парыж надалей будуць падтрымліваць Украіну ў выкананні менскіх пагадненняў.

Апошнія навіны