BE RU EN

Пад Менскам аўтамабіль загарэўся ад сутыкнення з пешаходам

  • 1.02.2016, 11:08

Але пасля сутыкнення кіроўца Maserati Quattroporte пешахода на трасе не знайшоў.

У апошні студзеньскі дзень нараду ДАІ Менскага раёна а 23:30 паступіла паведамленне аб ДТЗ на 366-м кіламетры аўтадарогі М1 паблізу пасёлка Прывольны.

Супрацоўнікам ДАІ кіроўца аўтамабіля Maserati Quattroporte растлумачыў, што седан загарэўся пасля сутыкнення з пешаходам, паведамляе onliner.by.

Так, падчас руху па другой паласе кіроўца для з'езду на аўтадарогу М4 перабудаваўся ў першую паласу, дзе заўважыў пешахода, які пераходзіў дарогу з роварам у руках. Пазбегнуць сутыкнення кіроўца не змог. Выйшаўшы з аўто, пешахода кіроўца не знайшоў. Не знайшлі яго і супрацоўнікі ДАІ і МНС, а таксама кіроўцы, якія спыніліся для дапамогі.

Са слоў кіроўцы, машына ўспыхнула ў той момант, калі ён шукаў пацярпелага. Аўто выгарала цалкам. Абставіны здарэння і асоба пешахода ўстанаўліваюцца.

Апошнія навіны