BE RU EN

Грамадскі транспарт у Менску будзе працаваць толькі да 23-00

  • 1.02.2016, 10:05

Сёлета ў сталіцы Беларусі пачнецца скарачэнне часу працы гарадскога транспарту.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Вячэрні Менск» паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

«У большасці краін, у тым ліку ў буйных гарадах, грамадскі гарадскі транспарт працуе да 23.00, а ў нас да гадзіны ночы. Я вывучаў досвед працы калегаў у Хельсінкі, Пекіне, Шанхаі. Пасля 23.00 там ездзяць на таксі.

Верагодна, з гэтага года і мы будзем скарачаць час працы транспарту. Пачнём з метрапалітэна: магчыма, у пазнейшыя гадзіны павялічым інтэрвалы руху цягнікоў», - сказаў Шкуратаў.

Апошнія навіны