BE RU EN

Бомж да смерці збіў пенсіянерку ў Менску

  • 1.02.2016, 9:51

Інцыдэнт адбыўся 29 студзеня ў доме №84 на вуліцы Кабушкіна.

Бомж да смерці збіў пенсіянерку ў Менску, паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

А 11.00 жыхары выявілі труп пажылой жанчыны на лесвічнай пляцоўцы. Праваахоўнікі ўстанавілі, што днём раней пенсіянерка гасцявала ў кватэры №14 у беспрацоўнага менчука, дзе яны распівалі спіртныя напоі разам з яшчэ адным выхадцам сталіцы 1963 года нараджэння без пэўнага месца жыхарства. У ноч з 28 на 29 студзеня паміж бамжом і жанчынай завязалася сварка, а затым бойка, якая скончылася гібеллю пенсіянеркі. Паводле папярэдніх высноў судова-медыцынскай экспертызы, смерць жанчыны наступіла ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы.

Падазраваны ў забойстве ўжо затрыманы. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Апошнія навіны