BE RU EN

Захараву звінавацілі ў хлусні

  • 9.12.2016, 21:54

Прадстаўніца МЗС РФ заявіла, што Лаўроў «прайшоў сваёй дарогай і нічога не казаў».

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава зняпраўдзіла паведамленні аб абразе аператара Reuters кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым. Пра гэта Захарава заявіла РБК.

З ейных словах, яна бачыла гэтае відэа, але на ім Лаўроў «нікога не абражаў».

«[Лаўроў] спытаў у аператара з уключанай камерай, што ён хоча, аператар нічога не сказаў і далей здымаў, міністр прайшоў сваім шляхам і нічога не казаў», — патлумачыла Захарава.

Раней відэа з Лаўровым апублікаваў украінскі тэлеканал «Громадське Телебачення» на YouTube. На відэазапісе бачна, як Лаўроў ідзе па калідоры на сустрэчу з кіраўніком МЗС ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Потым ён спыняецца і пытаецца: «Яшчэ не прыйшоў?» Яму дзяўчына адказвае: «Не яшчэ». Пасля гэтага Лаўроў глядзіць у камеру і пытаецца: «What do you want?» («Што вы хочаце?»).

Пасля гэтага Лаўроў перайшоў на расейскую мову і, паглядзеўшы на прадстаўнікоў СМІ, дадаў: «Дэбілы...»

Апошнія навіны