BE RU EN

Картэж Эрдагана трапіў у ДТЗ

  • 9.12.2016, 20:18

Аварыя здарылася, калі картэж накіроўваўся ў мячэць на пятнічную малітву.

Картэж прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіпа Эрдагана трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Стамбуле. Аб гэтым паведамляе liga.net са спасылкай на Hurriyet.

Аварыя здарылася, калі картэж накіроўваўся ў мячэць багаслоўскага факультэта ўніверсітэта Мармара на пятнічную малітву.

Выданне паведамляе пра чатырох пацярпелых паліцэйскіх.

Апошнія навіны