BE RU EN

Відэафакт: На сустрэчы АБСЕ Лаўроў абразіў журналістаў

  • 9.12.2016, 19:31

Міністр замежных спраў РФ нахаміў аператару міжнароднага агенцтва Reuters.

Міністр замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў нахаміў аператару міжнароднага агенцтва Reuters у час пратакольнай сустрэчы на палях міністэрскага пасяджэння АБСЕ, паведамляе «Европейская правда».

Інцыдэнт адбыўся перад дзвюхстароннімі перамовамі Лаўрова і ягонага нямецкага калегі Франка-Вальтэра Штайнмаера 9 снежня.

Пасля пратакольнай часткі дыпламаты звычайна «дзякуюць прэсе», сігналізуючы аб заканчэнні здымак, але гэтым разам адзін з аператараў затрымаўся на некалькі секунд, каб зняць, як міністры праходзяць паўз камеры.

Гэта чамусьці абурыла шэфа расейскай дыпламатыі, і ён асабіста падышоў да прадстаўнікоў СМІ і звярнуўся да іх па-ангельску: «Чаго вы хочаце? Можаце вымятацца!» («What do you want? You can get out!»)

Пасля гэтага Лаўроў перайшоў на расейскую і, паглядзеўшы на прадстаўнікоў СМІ, дадаў: «Дэбілы...»

Гэты інцыдэнт быў зняты на камеры і ўжо падняў на вушы нямецкія СМІ, што асвятляюць ход саміту.

Як вядома, кіраўнік МЗС РФ ужо не ўпершыню адзначаецца недыпламатычнымі выказваннямі на публіцы.

Апошнія навіны