BE RU EN

Беларус на Lexus збіў слуп на літоўскай мяжы

  • 9.12.2016, 17:32

Кіроўца, як засведчылі літоўскія паліцыянты, быў абсалютна цвярозы.

У ДТЗ на самай мяжы Літвы і Беларусі трапіў грамадзянін нашай краіны 8 снежня, піша ru.delfi.lt.

У вёсцы Прэнай Швенчэнскага раёна ягоны Lexus ES 350 рэзнуўся ў электраслуп. Слуп упаў і пашкодзіў агароджу КПП Прэнай.

Фота: VSAT

Як выявілася, 54-гадовы кіроўца на справіўся з кіраваннем на абледзянелай дарозе. Сам мужчына, як засведчылі літоўскія паліцыянты, быў цвярозы.

Кіроўца пры здарэнні не пацярпеў, электраправады не былі пашкоджаныя. Падчас ДТЗ быў пашкоджаны аўтамабіль 2007 года выпуску і агароджа. Пашкоджаны аўтамабіль з месца ДТЗ быў вывезены эвакуатарам.

Фота: VSAT

Апошнія навіны