BE RU EN

Юрый Доўнар: Адстаўка Хацкевіча – зусім не сенсацыя

  • 9.12.2016, 17:15

Некаторыя спартовыя аналітыкі мяркуюць, што да гэтага ішло яшчэ з пачатку года.

Кіраўнік праекта pressball.by Юрый Доўнар у чарговым выпуску праграмы «Зноў па пятніцах» пракаментаваў пастанову АБФФ скасаваць кантракт з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандрам Хацкевічам.

«Як сенсацыю гэта падзея наогул ніхто не павінен успрымаць. Выніку ў нацыянальнай каманды няма, сувязь з заўзятарамі была страчаная яшчэ ў пачатку года і да канца года ў гэтым плане нічога не змянілася. Відавочна, усё да гэтага ішло», - заявіў Юрый Доўнар.

Апошнія навіны