BE RU EN

Сталі вядомыя асабістыя выдаткі Трампа на выбарчую гонку

  • 9.12.2016, 17:23

Абраны прэзідэнт ЗША выдаткаваў на выбарчую кампанію значна менш за сваю асноўную апанентку.

Рэспубліканец Дональд Трамп выдаткаваў на прэзідэнцкую выбарчую кампанію $322 млн, а дэмакратка Хілары Клінтан, якая саступіла яму - $565 млн. Такія звесткі апублікавала ў чацвер Федэральная камісія ЗША ў выбарах, піша ТАСС.

У адпаведнасці з выкладзенай ёю інфармацыяй, агулам Трампу ўдалося акумуляваць у сваіх перадвыбарных фондах галоўным чынам за кошт ахвяраванняў прыкладна $340 млн, з іх $66 млн у скарбонку свайго выбарчага штаба ўнёс сам мільярдэр. Пры гэтым выбарчыя фонды былой першай лэдзі і дзяржсакратаркі ЗША склалі амаль $581 млн.

Трамп атрымаў перамогу на праведзеных 8 лістапада ў ЗША прэзідэнцкіх выбарах. Урачыстая цырымонія ягонага ўступлення на пасаду адбудзецца 20 студзеня. Рэспубліканская адміністрацыя Трампа зменіць цяперашнюю дэмакратычную на чале з прэзідэнтам Баракам Абамам.

Апошнія навіны